Тыдзень роднай мовы

23.02.2026

З 16 па 21 лютага  2026 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Язненская сярэдняя школа” прайшоӯ тыдзень беларускай мовы і літаратуры  “Гучы, наша роднае слова!” , мэтай якога было абуджэнне цікавасці вучняў да беларускай мовы, літаратуры і  культуры беларускага народа.

На працягу тыдня былі праведзены віктарына па творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа “Два волаты беларускай літаратуры”, інтэлектуальная гульня “Думкі на хаду”, алімпіяда “Папацей, грамацей”, літаратурна-музычная кампазіцыя “Слова жыве ў вяках”, конкурс малюнкаў да твораў, інфармацыйная гадзіна “Вывучаем родную мову змалку”, фотачэлендж “Сямейныя чытанні беларускіх твораў”, інтэрактыўная гульня “Знаўцы беларускай мовы”, акцыі “Мае любімыя родныя словы”, “Мой любімы твор на беларускай мове”, “Чытаем беларускае і па-беларуску”, “Пажаданні роднай мове”, гульня-падарожжа “Вітаем масленіцу”.

 Вучні наведалі школьны этнаграфічны музей, дзе пазнаёміліся з побытам,  некаторымі традыцыямі і звычаямі беларусаў.

20 вучняў прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік-2026”.

Тыдзень прайшоў плённа. Праведзеныя мерапрыемствы дапамаглі вучням павысіць узровень ведаў па беларускай мове.

Самымі актыўнымі ўдзельнікамі былі вучні 6 класа Дубоўскі Максім, Жаваранак Цімур, Каланда Мілана, Разумчык, вучні 9 класа  Корсак Вадзім, Свірка Мілана, дзесяцікласнік Шчарбіцкі Антон.

поделиться в: