Сустрэча са Славамірам Даргелем

13.10.2025

 11 кастрычніка 2025 года адбылася сустрэча вучняў і настаўнікаў ДУА “Язненская сярэдняя школа” з госцем са сталіцы – пісьменнікам, нашым земляком Славамірам Даргелем.

         Шмат павучальных гісторый расказаў пісьменнік сваім слухачам. Пра дзяцінства, пра настаўленні бацькі, пра службу ў арміі танкістам-механікам, пра працу ўчастковым міліцыянерам, пра сваю працу, пра падарожжы.          Даведаліся, што наш зямляк з’яўляецца ганаровым членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

          Славаміра Даргеля з Міёрамі і раёнам звязвае доўгі жыццёвы і творчы шлях. Свой першы верш – “Вася-касманаўт” – напісаў у 11 год. Пісьменнік марыў стаць лётчыкам.

          З тых далёкіх часоў вясковае жыццё і прырода сталі асноўнымі тэмамі яго твораў.

          Славамір Рыгоравіч чытаў свае вершы, адказваў на пытанні.

          Напрыканцы Славамір Даргель падараваў сваю кнігу вершаў і апавяданняў “Я деревней крещённый” у школьную бібліятэку  і  параіў дзецям не баяцца спрабаваць свае сілы ў мастацкім слове.

поделиться в: