З 19 па 24 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры "Як ты дорага мне, мая родная мова!"
Пачаўся тыдзень з інтэрактыўнай гульні з вучнямі 9 класа"Не пакідайце ж мовы нашай беларускай", якая паказала сакавітае гучанне і каларыт роднай мовы.
Вучні 10 і 11 класаў удзельнічалі ў акцыі "Чытаем вершы пра беларускую мову". Акцыя дала дзецям магчымасць пераканацца ў неабходнасці вывучаць беларускую мову глыбей.
Сямікласнікі наведалі школьны гісторыка-этнаграфічны музей, дзе пазнаёміліся з побытам беларускага народа, некоторымі традыцыямі і звычаямі беларусаў, прынялі ўдзел у інсцэніроўцы апавядання З.Бядулі "На каляды к сыну". Разам з вучнямі 5,7,9 класаў ўдзельнічалі ў чэленджы "Далучы сваю далонь", на якой пісалі пажаданні роднай мове. Вынік мерапрыемства - шмат непаўторных далоняў з пранікнёнымі пажаданнямі роднай мове.
Вучні 5,6,7,10 класаў ўдзельнічалі ў конкурсе-афішаванні малюнкаў "Вокладка любімага твора".
Дапамаглі павысіць ўзровень ведаў праведзеныя гульні "Гаворым па беларуску" у 5 класе, у восьмым - інтэлектуальная гульня - "Знаўцы роднай мовы", у 11- мовазнаўчы рынг "Ведай роднае слова".
22 вучні прынялі ўдзел у рэспубліканскай гульні-конкурсе па беларускай мове і літаратуры "Буслік".
Тыдзень роднай мовы завяршыўся правядзеннем турніра знаўчаў роднай мовы "Мова наша - наша спадчына і запавет" і квэст-гульні "Будзем беларусамі.
Мы в соцсетях & RSS